344[1]
Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў[2], а тые кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тые разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбранная. Аднаго разу, без ведама айца[3], яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац[4]. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй[5] чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечые голавы, ногі, рукі, у трэцяй ўсё тулубы[6] чалавечые, у чацвёртай самые боты[7] і чаравікі[8], у пятай адзеннё[9] суконнае і матэрыі, у шостай і у сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая — тая хата, гдзе жылі разбойнікі.
Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула[10] стук — схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну: ўзялі яну разабралі[11] дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк[12] не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак. «Добра!» — казалі ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко, гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць[13] персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заўтра.
Кралеўне аж млосно[14] зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку[15]. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць. Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец[16], трэці на другі гасцінец, а рэшта[17] парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.
На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць: «Мне снілася сягодня, што пашла да вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко. Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі персцёнкі з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко, гдзе я сядзела».
Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі[18] і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла персцёнак з пальцам з кішэні[19] і сказала: «Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!» Тые разбойнікі, бачучы, што будзе кепско[20], з-за стала́ дый у ногі[21] праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бо́раны ўсіх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае[22], а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па барадзе цякло, ў роце не было.
Примечания
- ↑ Записано в Новогрудском уезде Гродненской губ. учителем М. А. Дмитриевым. Язык белорусский.
- ↑ Женихов.
- ↑ Отца.
- ↑ Дворец.
- ↑ С кровью.
- ↑ Туловища.
- ↑ Сапоги.
- ↑ Башмаки.
- ↑ Одежда, платье.
- ↑ Послышала.
- ↑ Раздели.
- ↑ Никак, никаким образом.
- ↑ Искать.
- ↑ Тошно.
- ↑ Разговор.
- ↑ Большая дорога.
- ↑ Остальные.
- ↑ Покраснели, побагровели.
- ↑ Из кармана.
- ↑ Плохо.
- ↑ То есть бежать.
- ↑ Шумное, громкое.